Вікінг Эгелінг
Выгляд
Вікінг Эгелінг | |
---|---|
Род дзейнасці | кінарэжысёр, мастак, рысавальнік, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, bookkeeper, мастак-мультыплікатар, кінематаграфіст, рэжысёр |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1925[4][5][…] (44 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікінг Эгелінг (21 кастрычніка 1880, Лунд — 19 мая 1925, Берлін) — шведскі авангардны мастак і рэжысёр, творчасць якога звязана з дадаізмам, канструктывізмам і абстракцыянізмам. Адзін з заснавальнікаў абсалютнага кіно і візуальнай музыкі. Яго фільм «Дыяганальная сімфонія» (1924) — адзін з першых абстрактных фільмаў у гісторыі эксперыментальнага кіно. Вучыўся ў Акадэміі Брэра ў Мілане, у 1911 годзе пераехаў у Парыж, дзе, працягваючы займацца жывапісам, захапіўся эксперыментальным кінематографам. Дзякуючы знаёмству з Хансам Арпам і Трыстанам Тцара ў 1918 годзе ўвайшоў у цюрыхскі гурток дадаістаў. У 1919 годзе арганізаваў майстэрню разам з Хансам Рыхтэрам у яго маёнтку Клейнхольцыг пад Берлінам.
Зноскі
- ↑ O'Konnor L. Viking Eggeling 1880-1925 - artist and film-maker - life and work Праверана 11 студзеня 2017.
- ↑ Viking Eggeling
- ↑ Bendazzi G. Foundations - The Golden Age — Taylor & Francis, 2016. — P. 57. — ISBN 978-1-138-85452-9
- ↑ Viking Eggeling — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Viking Eggeling // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118529048 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.